Гуськова стала другой на этапе Гран-пры па фрыстайле ў Кітаі
Фота Мінспорту 20 верасня, Мінск . Алімпійская чэмпіёнка па лыжнай акрабатыцы Ганна Гуськова стала прызёрам этапу Гран-пры па скачках на лыжах у ваду ў кітайскім Цыньхуандао,
Спаборніцтвы праходзілі 19 і 20 верасня. У суботу Гуськова паказала пяты рэзультат сярод дваццаці дзяўчат, а ў нядзелю стала сярэбраным прызёрам. Абодва разы перамогу атрымала кітаянка Чэнь Мэйцін. У агульным заліку за два дні Гран-пры ў Цыньхуандао Ганна заняла трэцяе месца.
Двойчы ў дзясятку мацнейшых трапіла беларуска Любоў Піліпенка (9-е і 8-е месцы), у другі дзень турніру дзявятай была яе суайчынніца Дар’я Чарапнёва. Таксама ў жаночым заліку выступалі нашы Ганна Дзяруга і Настасся Андрыянава.
У мужчын найбольш высока з беларускіх лыжных акрабатаў забраўся Макар Мітрафанаў, які 19 верасня скончыў спаборніцтвы 8-м сярод 39 удзельнікаў. Таксама нашу краіну ў Кітаі прадстаўлялі Уладзіслаў Вазнюк і прызёр этапу летняга Гран-пры ў Швейцарыі Сцяпан Зелянко.






