Гуманітарныя сувязі, вытворчая кааперацыя. Турчын абмеркаваў з Бягловым перспектывы супрацоўніцтва
27 кастрычніка, Мінск . Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын правёў сустрэчу з губернатарам Санкт-Пецярбурга Аляксандрам Бягловым у час яго рабочага візіту ў Беларусь,
Супрацоўніцтва Беларусі і Санкт-Пецярбурга мае комплексны сістэмны характар. Ёсць усе перадумовы для нарошчвання супрацоўніцтва ў прамысловай сферы. Ёсць паспяховы вопыт вытворчай кааперацыі — сумесная вытворчасць ліфтавага абсталявання. Гэта яшчэ адна сфера з патэнцыяльнымі рэзервамі для нарошчвання ўзаемадзеяння.
Таксама Беларусі ёсць што прапанаваць пецярбургскім суднабудаўнікам у частцы абсталявання і камплектуючых. Беларускія прадукты харчавання ведаюць і любяць у Санкт-Пецярбургу. Тавараправодныя сеткі для іх рэалізацыі пастаянна пашыраюцца. Літаральна на мінулым тыдні адкрыта чарговая гандлёвая кропка па праекце «Беларуская вёска».
Назіраецца значная актывізацыя кантактаў у гуманітарнай сферы.
Супрацоўніцтва ў галіне навукі, адукацыі, турызму на працягу апошніх гадоў набыло ўстойлівы, дынамічны характар. Тэма захавання і папулярызацыі агульнай героіка-патрыятычнай спадчыны нязменна знаходзіцца ў спектры ўвагі.
Сустрэча ў фармаце «сам-насам» папярэднічала пасяджэнню Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Санкт-Пецярбурга.
Пытанні супрацоўніцтва абмяркоўваліся на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Аляксандрам Бягловым.






