Дзве кінастужкі «Беларусьфільма» сталі лаўрэатамі міжнароднага маладзёжнага кінафестывалю «Святло свету»
Фота Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» 22 верасня, Мінск . Два фільмы Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» сталі лаўрэатамі XVI Міжнароднага маладзёжнага кінафестывалю «Святло свету», які прайшоў у Яраслаўлі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве культуры.
Дыплом ІІ ступені ў намінацыі «Патрыятычны фільм» заваяваў анімацыйна-дакументальны альманах «Мемарыяльныя комплексы Беларусі — 2». Другая частка анімацыйна-дакументальнага альманаха расказвае пра пяць унікальных мемарыяльных комплексаў, створаных у памяць аб падзеях, якія адбываліся ў Беларусі ў часы Вялікай Айчыннай вайны. Гэта расказы пра мемарыяльны комплекс «Масюкоўшчына» — помнік ахвярам канцлагера Шталаг-352, мемарыяльныя комплексы «Хатынь», вязням Азарыцкага лагера смерці, «Брэсцкая крэпасць-герой» і мемарыял «За нашу савецкую Радзіму» («Кацюша»).
Дыплом ІІІ ступені ў намінацыі «Анімацыя» (катэгорыя «Дарослыя для дзяцей») атрымаў серыял «Правільныя правілы». У цэнтры гісторыі — вясёлая сям’я: тата, маці, двое дзяцей і іх дамашні гадаванец — руды кот. Героі пападаюць у розныя забаўныя сітуацыі, з якіх кожны раз выносяць важныя жыццёвыя ўрокі. Фільм у даступнай і займальнай форме расказвае дзецям аб правілах паводзін дома, на вуліцы, у школе і ў грамадстве. Кожная серыя — гэта кароткая павучальная гісторыя аб тым, як правільна паводзіць сябе ў той ці іншай сітуацыі, як быць ветлівым, адказным і ўважлівым да навакольных.
Фота Мінкультуры





