Грамадства

Кіраўнік Мінабароны абверг укіды аб будаўніцтве Беларуссю ўмацаваных раёнаў на граніцы з Украінай

Фота з архіва 22 ліпеня, Мінск . Міністр абароны Віктар Хрэнін у размове з журналістамі абверг розныя ўкіды аб тым, што беларускі бок нібыта ўзводзіць фартыфікацыйныя збудаванні на граніцы з Украінай,

Віктар Хрэнін назваў такія ўкіды вайной у інфармацыйным полі, якая вядзецца супраць Беларусі. «Мы гэта, вядома, чулі і на гэта глядзім з усмешкай. Тыя заявы, што мы рыхтуем нейкія абарончыя раёны… Мы цудоўна разумеем, што гэта робіцца толькі з адной мэтай: стварыць напружанне ў нашым грамадстве, ды і ва ўкраінскім таксама, убіваючы клін і робячы з нас лютых ворагаў. Гэта не адпавядае ніякай рэчаіснасці», — падкрэсліў ён.

Міністр нагадаў, што раней кіраўнік дзяржавы даў даручэнне абсталяваць умацаваныя раёны ўздоўж граніц Беларусі. «Гэта даручэнне выканана. Пяць умацаваных раёнаў уздоўж заходняй і паўночнай граніц абсталяваны, ідзе іх актыўнае ўдасканаленне. На паўднёвай граніцы і ў планах нават няма стварэння нейкіх умацаваных раёнаў, абарончых рубяжоў», — сказаў ён.

Віктар Хрэнін таксама адзначыў, што ў Беларусі існуе дзяржаўная праграма па добраўпарадкаванні і развіцці Палесся. «Там цяпер актыўна вядзецца рэканструкцыя і рамонт мастоў, добраўпарадкаванне дарог, абсталююцца новыя раёны адпачынку для грамадзян. Вось гэта ўсё ўспрымаецца так, нібыта ідзе нейкая падрых
Фота Яна Гарбанюка

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»