Да +30°С чакаецца сёння ў некаторых раёнах Беларусі
19 ліпеня, Мінск . У Беларусі сёння чакаюцца навальніцы, раніцай у асобных раёнах прагназуецца туман. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
19 ліпеня прагназуецца пераменная воблачнасць. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі — навальніцы. Раніцай у асобных раёнах магчымы туман. Днём чакаецца ўмераны вецер пераменных напрамкаў, пры навальніцах — парывісты.
Тэмпература паветра днём складзе 23-29 градусаў вышэй за нуль, месцамі ў паўднёва-ўсходніх раёнах слупкі тэрмометраў пакажуць 30 градусаў цяпла.
Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.




