Спорт

Беларуска Шастак стала чэмпіёнкай Еўропы-U18 па веласпорце на трэку

Фота НАК Беларусі 12 ліпеня, Мінск . Беларуска Ангеліна Шастак заваявала золата чэмпіянату Еўропы па веласпорце на трэку сярод юніёраў і моладзі ў Германіі,
У заключны дзень спаборніцтваў 12 ліпеня юніёркі да 18 гадоў разыгралі медалі ў гіце на тысячу метраў. У кваліфікацыі Шастак паказала сёмы час сярод 23 удзельніц, а ў фінале пераадолела кіламетр хутчэй за ўсіх — за 1 мін 09,502 сек. У барацьбе за золата беларуска на 0,3 сек апярэдзіла італьянку Маю Ферантэ. Тройку замкнула бельгійка Яна Геверс.
Гэты медаль стаў для Ангеліны другім на юніёрскім кантынентальным форуме, раней наша спартсменка заваявала бронзу ў спрынце. У гіце сярод моладзі да 23 гадоў беларуска Варвара Басякова заняла дзясятае месца.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»