Брэсцкі тэатр драмы запрасілі на фестываль у Марока
Фота з архіва 10 лістапада, Брэст . Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы (БАТД) заключыў пагадненне аб супрацоўніцтве з Міжнародным фестывалем тэатра і культуры ў Касабланцы. Беларускі калектыў запрасілі ў 2027 годзе выступіць на мараканскай сцэне. Аб гэтым паведамілі ва ўстанове культуры.
Дамоўленасці былі замацаваны на палях міжнароднага тэатральнага фестывалю маладзёжных тэатраў у Егіпце. «З дырэктарам фестывалю з Марока Адэлем Мадзіхам мы прагаварылі яго наведванне нашай «Белай Вежы». Наш тэатр запрасілі на фестываль у Касабланку, які праходзіць у красавіку. Папярэдне, разглядаем магчымасць удзелу ў 2027 годзе», — расказалі ў БАТД. У калектыве абмяркуюць, які рэпертуар можа быць цікавы замежнаму гледачу. Магчыма, да наступнай вясны паставяць монаспектакль.
Для выступлення на Афрыканскім кантыненце не падыходзіць пастаноўка з аб’ёмнымі дэкарацыямі, паколькі ўзнікаюць цяжкасці з лагістыкай. «Вопыт паказвае, што для ўдзелу ў фестывалях у далёкіх краінах аптымальны варыянт — спектакль з мінімалістычным мастацкім афармленнем. Калі паспеем стварыць такі да вясны, было б здорава», — звярнулі ўвагу ў Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы.
Мараканскі ж калектыў чакаюць на міжнародным тэатральным фестывалі «Белая Вежа» ў верасні 2027 года. «Таксама прагаворвалі супрацоўніцтва з Егіптам, іх удзел у нашым фестывалі. Яны не супраць, гатовы. Будуць разглядаць прапанову», — адзначылі ў БАТД.




