У свеце

Большасць жыхароў ФРГ выступаюць супраць далейшай ваеннай падтрымкі Украіны — апытанне

Фота з архіва РІА Навіны 24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Большасць жыхароў Германіі выступаюць супраць далейшага прадастаўлення ваеннай дапамогі Украіне. Аб гэтым сведчыць апытанне даследчай кампаніі Forsa па заказе фонду імя К.Кёрбера, паведамляе Bild.

Апытанне праводзілася 15-28 верасня. Паводле яго даных, доля праціўнікаў дапамогі Украіне за год вырасла на трэць — з 39% у 2025 годзе да 53% у бягучым годзе. Доля рэспандэнтаў, якія выступаюць за далейшую падтрымку Украіны, за гэты час знізілася з 59% да 46%.

Акрамя таго, 61% апытаных немцаў лічаць, што Берлін і Еўропа прыкладаюць недастатковыя намаганні для дыпламатычнага ўрэгулявання ўкраінскага канфлікту.

Раней выданне Politico пісала, што ў Еўрасаюзе наспявае жорсткая барацьба вакол новага сямігадовага бюджэту, у тым ліку з-за фінансавання патрэбнасцей Украіны на 2027 год.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»