Эканоміка

Больш ЭЗС, рэканструкцыя сетак. Як у Беларусі плануюць развіваць інфраструктуру для электратранспарту

28 кастрычніка, Мінск . Як у Беларусі плануюць развіваць электразарадную інфраструктуру, расказаў міністр энергетыкі Дзяніс Мароз на VIII навукова-практычнай канферэнцыі «Электрычны транспарт: рэальнасць і перспектывы» на палях Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму,

«Электрамабільнасць сёння ўжо рэальнасць, данасць. Адбываецца тэхналагічны скачок. Усё больш людзей выбіраюць электрычны транспарт», — адзначыў Дзяніс Мароз.
У рэспубліцы па дарогах з «зялёнымі» нумарамі ездзяць больш за 73,5 тыс. электрамабіляў, а на пачатак года лічба складала каля 50 тыс. — рост за дзевяць месяцаў на 23,5 тыс. электрамабіляў, амаль столькі ж, як за ўвесь папярэдні год.

«Гэта сведчыць аб высокім тэмпе пераходу на электрычныя аўтамабілі. Гэтыя 73,5 тыс. электрамабіляў у гадавым аб’ёме спажываюць каля 300 млн кілават-гадзін электрычнай энергіі», — адзначыў міністр.
Згодна з комплекснай праграмай развіцця электратранспарту, да 2030 года плануецца павялічыць парк электрамабіляў да 300 тыс., што складзе каля 10% ад агульнай колькасці аўтамабіляў у краіне. Са свайго боку Мінэнерга вырашае задачы развіцця электразараднай інфраструктуры. Калі на пачатак года налічвалася крыху больш за 2 тыс. ЭЗС, то цяпер перавышае 3 тыс. Да канца года іх стане яшчэ больш.

/Будзе дапоўнена/. Фота Андрэя Сіняўскага

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»