Грамадства

БІСД пад кіраўніцтвам новага дырэктара арыентаваны на выкананне стратэгічных даследаванняў — Пярцоў 

29 верасня, Мінск . БІСД пад кіраўніцтвам новага дырэктара Андрэя Кунцэвіча арыентаваны на выкананне менавіта стратэгічных даследаванняў, адзначыў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Пярцоў, прадстаўляючы калектыву новага кіраўніка,

Уладзімір Пярцоў нагадаў, што кіраўнік дзяржавы арыентаваў БІСД на канцэнтрацыю менавіта на стратэгічных даследаваннях. «Мы маем патрэбу ў сур’ёзных аналітычных дакументах, якія будуць змяшчаць стратэгічную кампаненту», — сказаў ён.
БІСД, паводле слоў Уладзіміра Пярцова, праведзена каласальная работа, у тым ліку па выкананні сацыялагічнага даследавання, вынікі якога далі магчымасць вымераць настроі людзей па розных напрамках.
Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта звярнуў увагу на важнасць міжнароднай дзейнасці — экспертнай дыпламатыі.

Таксама звернута ўвага на ўнутраны парадак дня.

/Будзе дапоўнена/.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»