Грамадства

Белстат: сярэдняя зарплата ў Беларусі ў верасні склала 3099,3 рубля

Фота з архіва 26 кастрычніка, Мінск . Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў верасні 2026 года склала 3099,3 рубля. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Белстаце.

Самая высокая сярэдняя заработная плата зафіксавана ў Мінску — 4021 рубель. У Мінскай вобласці яна склала 3214 рублёў, Брэсцкай — 2760 рублёў, Гродзенскай — 2782,2 рубля, Гомельскай — 2732,7 рубля, Віцебскай — 2618,6 рубля, Магілёўскай — 2612,4 рубля.

Самыя высокія заработкі — у работнікаў сферы інфармацыі і сувязі (6426,1 рубля). На другім месцы будаўнічая галіна (4147,1 рубля), на трэцім — фінансавая дзейнасць (4133,7 рубля).

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»