Эканоміка

Белгідрамет: у бліжэйшыя дні надвор’е будзе спрыяльнае для ўборачных работ

Фота з архіва 15 верасня, Мінск . У бліжэйшыя дні надвор’е будзе спрыяльнае для правядзення ўборачных работ, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

«Фарміраванне ўраджаю позніх сельскагаспадарчых культур на завяршальным этапе на большай тэрыторыі Беларусі праходзіць пры добрай і здавальняючай вільгацезабяспечанасці. Месцамі ў паўднёвай частцы рэспублікі з-за існуючага недабору ападкаў вільгацезапасы ў глебе застаюцца нізкія — у паўметровым гарызонце ўтрымліваецца не больш за 10-25 мм прадукцыйнай вільгасці, у ворным пласце — менш за 10 мм», — расказалі ў Белгідрамеце.

На плошчах з глебавай засухай прырост караняплодаў, у прыватнасці цукровых буракоў, зменшыўся. Пры гэтым аграметэаралагічныя ўмовы садзейнічаюць накапленню цукроў у караняплодах.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»