Эканоміка

Беларусы ў маі набылі рэкордную колькасць аўтамабіляў BELGEE і Geely

Фота з архіва 2 чэрвеня, Мінск . СЗАТ «БЕЛДЖЫ» паставіла новыя рэкорды па продажах у краіне — беларусы ў маі набылі звыш 4100 аўтамабіляў BELGEE і Geely. Прычым амаль кожны другі з іх — электрамабіль або гібрыд, паведамілі на прадпрыемстве.

Акрамя агульнага аб’ёму продажаў, уражальным аказаўся попыт на аўтамабілі на новых крыніцах энергіі — больш за 1850 адзінак. Пры гэтым іх доля ўпэўнена падбіраецца да 50 працэнтаў.

Сярод «зялёных аўтамабіляў» фаварытам застаўся Geely EX2, на які прыйшлося больш за 850 здзелак. Усяго ж за апошнія тры месяцы гэту мадэль выбралі звыш 2000 пакупнікоў. Высокім быў інтарэс і да Geely EX5 — больш за 410 прададзеных электракараў ў маі. Сярод гібрыдных мадэлей выбіралі BELGEE X80 PHEV — звыш 610 аўтамабіляў за месяц.

«Продажы аўтамабіляў беларускай вытворчасці імкліва растуць з пачатку года. Прычым у апошнія месяцы мы бачым вялікі попыт на электрамабілі і гібрыдныя мадэлі. Іх доля ў структуры продажаў ужо склала 45 працэнтаў. Пакупнікоў прывабліваюць тэхналагічнасць, бяспека і даступнасць. Мы натхнёны тым, як змяняецца рынак і якія перспектывы адкрывае перад краінай трэнд на экалогію і інавацыі», — адзначылі ў СЗАТ «БЕЛДЖЫ».

Рост попыту на заводзе звязваюць таксама з цэнавай палітыкай, у тым ліку даступным коштам Geely EX2 і BELGEE X80 PHEV. Вялікую ролю адыгрываюць і фінансавыя праграмы: авансавы плацеж ад 25 працэнтаў на BELGEE X80 PHEV і льготная стаўка па крэдыце 0,95 працэнта на працягу 12 месяцаў на электрамабілі Geely.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»