Беларускія каманды выйгралі першы тур Лігі нацый па баскетболе 3х3
Фота БФБ 13 ліпеня, Мінск . Беларускія маладзёжныя каманды сталі пераможцамі стартавага тура Лігі нацый ФІБА па баскетболе 3х3 у Малайзіі. Для беларускіх баскетбалістаў гэта першыя спаборніцтвы пасля вяртання на міжнародную арэну,
У папярэдняй групе В у мужчын падапечныя Рамана Гесця спачатку ўпэўнена выйгралі ў японцаў — 20:10, а потым перамаглі зборную Сінгапура — 14:9. У фінале першага гульнявога дня былі абыграны філіпінскія баскетбалісты — 20:19. У складзе мужчынскай маладзёжнай зборнай выступаюць Аляксей Балдзін, Арсеній Вяржбіцкі, Давід Мукетэ, Віталь Дучко, Павел Рабушка і Іван Літарны.
У спаборніцтвах жанчын беларускі перамаглі каманду Новай Зеландыі з лікам 15:11, потым узялі верх над баскетбалісткамі Сінгапура з рэзультатам 21:6, а ў фінальным паядынку аказаліся мацнейшымі за японак — 19:17 (у авертайме). Пад кіраўніцтвам Наталлі Ануфрыенка гуляюць Аляксандра Палубок, Яўгенія Бярнацкая, Ілона Кацура, Лізавета Шышлюк, Хрысціна Касцюковіч і Соф’я Лашкевіч.
Турнір у малайзійскім горадзе Петалінг-Джая завершыцца 19 ліпеня. Па выніках кожнага гульнявога дня каманды атрымліваюць рэйтынгавыя ачкі: за першае месца — 100, за другое — 80, за трэцяе — 70 і г.д. Пераможца будзе вызначаны па суме набраных ачкоў за шэсць дзён спаборніцтваў. Гэты турнір з’яўляецца кваліфікацыйным этапам да Кубка свету сярод маладзёжных каманд (U-23).






