Беларускаму бізнесу, чые тавары пацярпелі пры пажарах на складах у Расіі, акажуць падтрымку
Фота з архіва 18 верасня, Мінск . Беларускаму бізнесу, чые тавары пацярпелі пры пажарах на складах у Расіі, акажуць падтрымку, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.
У Мінэканомікі адбылася сустрэча з суб’ектамі гаспадарання, чые таварныя запасы пацярпелі ў выніку пажараў на складскіх аб’ектах Wildberries на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.
«Па выніках абмеркавання і далейшай прапрацоўкі гэтага пытання ўрад сумесна з ТАА «ІМВБРБ» выпрацаваў падыходы па мерах падтрымкі беларускага бізнесу. Пры звароце ў ТАА «ІМВБРБ» прадаўцам будзе аказана падтрымка з улікам выпрацаванага ўрадам алгарытму ў індывідуальным парадку зыходзячы са спецыфікі рэалізуемых тавараў», — расказалі ў пэрс-службе Мінэканомікі.






