Спорт

Беларуска Шанайкова ўзяла дзве бронзавыя ўзнагароды на Кубку ШАС па ўшу

Фота Мінспорту 16 лістапада, Мінск . Беларуска Кацярына Шанайкова заваявала два бронзавыя медалі Адкрытага Кубка ШАС па ўшу, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінспорту.

Міжнародныя спаборніцтвы праходзілі ў Маскве, за ўзнагароды турніру ў 12 дысцыплінах змагаліся спартсмены з Беларусі, Расіі, Кітая, Індыі, Кыргызстана і Казахстана. Кацярына Шанайкова двойчы паднялася на п’едэстал гонару, стаўшы бронзавым прызёрам у дысцыплінах цзяньшу і гуньшу. У стылі чанцюань беларуска заняла шостае месца.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»