Палітыка

Беларусь выступіла за ўмацаванне Канвенцыі аб забароне біялагічнай і таксіннай зброі

Фота з архіва 23 верасня, Мінск . Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Ігар Сякрэта на чале міжведамаснай дэлегацыі 23 верасня прыняў удзел у семінары па нацыянальным выкананні Канвенцыі аб забароне біялагічнай і таксіннай зброі (КБТЗ), які адбыўся Маскве. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

Семінар быў арганізаваны МЗС Расіі і нацэлены на садзейнічанне нацыянальнаму выкананню абавязацельстваў, прадугледжаных канвенцыяй. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаў — удзельніц СНД, сакратарыятаў ААН і АДКБ, Выканаўчага камітэта СНД.

У сваім выступленні Ігар Сякрэта падкрэсліў, што Беларусь з’яўляецца адказным удзельнікам КБТЗ, няўхільна выконваючы ўсе палажэнні канвенцыі. Намеснік міністра адзначыў, што беларускі бок паслядоўна выступае за ўмацаванне рэжыму КБТЗ у мэтах павышэння эфектыўнасці функцыянавання канвенцыі ў сучасных рэаліях. Ён падзяліўся ацэнкамі сітуацыі ў сферы біялагічнай бяспекі на рэгіянальным і глабальным узроўні, акрэсліўшы асноўныя рызыкі і пагрозы з пункту гледжання Мінска.

Намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства расказаў аб намаганнях, якія прыкладаюцца беларускім бокам для забеспячэння біялагічнай бяспекі на нацыянальным узроўні, прадставіў падыходы Беларусі да ўзаемадзеяння ў гэтай галіне на міжнародных пляцоўках.

У Маскве Ігар Сякрэта таксама правёў сустрэчу з намеснікам міністра замежных спраў Расіі Аляксандрам Алімавым. Бакі абмеркавалі пытанні фінансавання праектнай дзейнасці ПРААН і беларуска-расійскага ўзаемадзеяння ў рамках міжнародных арганізацый.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»