Беларусь разлічвае атрымаць не менш як 11 млн тон збожжа ў 2026 годзе
2 чэрвеня, Мінск . Беларусь разлічвае атрымаць ураджай не менш як 11 млн т збожжа ў 2026 годзе. Аб гэтым заявіў журналістам намеснік прэм’ер-міністра Юрый Шулейка на палях міжнароднай выстаўкі «Белагра-2026»,
«З зімы мы рыхтаваліся да правядзення веснавых палявых работ. Быў вельмі вялікі снег, нялёгкая пасяўная, але ў гэтым годзе ўсё ідзе згодна з планам. Мы ўжо займаемся корманарыхтоўкай, бачым вегетацыю нашых асноўных культур. Спадзяёмся атрымаць не менш як 11 млн т збожжа», — сказаў Юрый Шулейка.
Ён адзначыў, што цяпер адбываецца лічбавізацыя сельскай гаспадаркі, пераход на энерганасычаную тэхніку. У тым ліку неабходна падрыхтоўка кадраў для работы ў новых умовах. «Менавіта на такіх пляцоўках, як «Белагра», мы дэманструем больш прагрэсіўныя падыходы і абазначаем нашы мэты і задачы на будучыню. Магутнасць тэхнікі, якая сёння выстаўлена тут, уражвае. Больш інтэнсіўна сталі працаваць канструктары, заводы — вытворцы розных машын і механізмаў», — адзначыў віцэ-прэм’ер.







