Грамадства

Беларусь і Узбекістан плануюць праводзіць азнаямленчыя паездкі для прадстаўнікоў туріндустрыі

Фота з архіва 9 ліпеня, Мінск . Беларусь і Узбекістан вызначылі напрамкі супрацоўніцтва ў сферы турызму, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным агенцтве па турызме.

У ходзе візіту Прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева ў Рэспубліку Беларусь падпісаны План сумесных дзеянняў па ўзаемным павелічэнні турыстычнага патоку і развіцці супрацоўніцтва ў сферы турызму паміж Нацыянальным агенцтвам па турызме і Камітэтам па турызме Рэспублікі Узбекістан на 2026-2027 гады.

«План супрацоўніцтва паміж турыстычнымі ведамствамі ахоплівае ключавыя напрамкі ўзаемадзеяння ў сферы турызму. Бакі дамовіліся аб рэгулярным абмене вопытам і аналітыкай, правядзенні сумесных выставак і кірмашоў, а таксама аб стварэнні ўзаемных турыстычных маршрутаў», — расказалі ў Нацыянальным агенцтве па турызме.

Для павышэння пазнаваемасці турыстычнага патэнцыялу дзвюх краін запланаваны азнаямленчыя паездкі для прадстаўнікоў турыстычнай індустрыі, СМІ і блогераў. «Падпісаная праграма супрацоўніцтва садзейнічае ўмацаванню сувязей паміж дзвюма краінамі», — дадалі ў Нацыянальным агенцтве па турызме.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»