Эканоміка

Беларусь і Прыморскі край маюць намер развіваць біржавы гандаль

Фота БУТБ 2 чэрвеня, Мінск . Беларусь і Прыморскі край Расійскай Федэрацыі абазначылі перспектывы супрацоўніцтва ў сферы біржавога гандлю, паведамілі ў прэс-службе Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ).

Цэнтральны офіс БУТБ у Мінску наведаў губернатар Прыморскага края Алег Кажамяка з мэтай азнаямлення з асаблівасцямі работы біржавой пляцоўкі і вывучэння перспектыў актывізацыі супрацоўніцтва з Беларуссю па біржавым трэку. У ходзе сустрэчы кіраўніка Прымор’я са старшынёй праўлення БУТБ Аляксандрам Асмалоўскім абмеркаваны ключавыя напрамкі дзейнасці біржы, парадак правядзення біржавых таргоў па розных таварных секцыях, механізм цэнаўтварэння, інструменты хэджыравання рызык і перавагі выкарыстання біржавой платформы ў параўнанні з пазабіржавымі схемамі.

Алег Кажамяка станоўча ацаніў вопыт Беларусі па фарміраванні арганізаванага таварнага рынку і даручыў прапрацаваць магчымасць прымянення інструментарыю і лічбавых рашэнняў БУТБ прадпрыемствамі Прыморскага края пры рэалізацыі і закупцы тавараў у Беларусі, а таксама ў гандлі з трэцімі краінамі, улічваючы статус Прымор’я як «варот у Азію».

Са свайго боку, Аляксандр Асмалоўскі выказаў гатоўнасць аказаць садзейнічанне прадстаўнікам прыморскага бізнесу ў выхадзе на беларускі рынак, падкрэсліўшы, што на БУТБ акрэдытаваны вядучыя вытворцы і спажыўцы шырокага спектра тавараў, таму працэс пошуку дзелавых партнёраў істотна спрашчаецца. Акрамя таго, кіраўнік біржы адзначыў транзітныя магчымасці пляцоўкі, што можа быць запатрабавана ў прыморскіх таваравытворцаў, якія жадаюць дыверсіфікаваць экспартныя пастаўкі.

Па выніках візіту дасягнута дамоўленасць аб правядзенні інфармацыйнай кампаніі сярод суб’ектаў гаспадарання Прыморскага края для павышэння іх інфармаванасці аб беларускай біржавой платформе і яе знешнегандлёвым патэнцыяле.

ААТ «Беларуская ўніверсальная таварная біржа» створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ — адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Яе галоўная функцыя — садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаецца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»