Беларусь і Кітай разгледзелі актуальныя пытанні ўзаемнага гандлю
Фота з архіва 2 ліпеня, Мінск . Беларусь і Кітай разгледзелі актуальныя пытанні ўзаемнага гандлю, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Першы намеснік прэм’ер-міністра Мікалай Снапкоў правёў сустрэчу з віцэ-прэм’ерам Дзяржсавета КНР, сустаршынёй Беларуска-Кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве Лю Гачжунам.
На сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні ўзаемнага гандлю і актывізацыі беларускага экспарту ў Кітай, сітуацыя па вырашэнні значных фінансавых пытанняў, праблематыка і напрамкі ўзаемадзеяння па інвестыцыйным супрацоўніцтве, а таксама ход падрыхтоўкі сустрэчы на высокім узроўні.
Мікалай Снапкоў і Лю Гачжун. Фота ўрада Беларусі






