Грамадства

БЧ назначыла 14 дадатковых паяздоў у перыяд правядзення свята «Купалле» ў Александрыі

Фота з архіва 12 чэрвеня, Мінск . Беларуская чыгунка назначыла 14 дадатковых паяздоў у перыяд правядзення рэспубліканскага свята «Купалле» ў Александрыі, якое пройдзе 11-12 ліпеня.

Графік руху складзены с улікам часу пачатку і заканчэння праграмы мерапрыемства. Ён размешчаны на сайце БЧ.

Так, 11 ліпеня ў дапаўненне да дзеючага раскладу назначана 11 паяздоў рэгіянальных ліній эканамкласа напрамкам Магілёў — Копысь — Магілёў і Орша — Копысь — Орша. Акрамя таго, 11 ліпеня паяздам міжрэгіянальных ліній бізнес-класа нумар 705/706 Полацк — Магілёў — Полацк прадугледжаны дадатковы прыпынак на станцыі Копысь.

«З улікам дзеючага графіка руху 11 і 12 ліпеня на станцыі Копысь будуць рабіць прыпынкі 29 паяздоў рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній, якія курсіруюць з Магілёва, Оршы, Віцебска, Гомеля, Полацка і Брэста. Папярэдні продаж праязных дакументаў на паязды рэгіянальных ліній эканамкласа адкрываецца за 10 сутак да даты адпраўлення поезда», — расказалі ў прэс-цэнтры.

Набыць праязныя дакументы можна на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі ў раздзеле «Паслугі пасажырам», з дапамогай мабільнага дадатку «БЧ. Мой поезд», а таксама ў чыгуначных касах БЧ.

Больш падрабязную інфармацыю пра расклад руху паяздоў, прыпынкі і кошт праезду жадаючыя наведаць рэспубліканскае свята «Купалле» могуць атрымаць на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі, а таксама ў Кантакт-цэнтры па тэлефоне 105.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»