Эканоміка

Бачым відавочныя рэзервы ў будаўнічай галіны, якія трэба рэалізаваць — Турчын

Фота прэс-службы ўрада 21 верасня, Мінск . Вынікі работы будаўнічай галіны за восем месяцаў разгледзелі на рабочай нарадзе ў прэм’ер-міністра Аляксандра Турчына, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Да абмеркавання акрамя профільных міністраў запрошаны намеснікі старшынь аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, адказныя за будаўнічы комплекс. Даложана аб прычынах запаволення тэмпаў па асобных рэгіёнах і мерах, якія дадуць магчымасць выраўнаваць сітуацыю шляхам актывізацыі работ па рэалізацыі важнейшых праектаў, па будаўніцтве жылля, аб’ектаў дзяржаўнай і мясцовых інвестыцыйных праграм, капітальным рамонце.

«Па будаўнічым комплексе быццам бы вынікі больш як 100%. Але, як я кажу, гэты вынік задавальняць мяне не можа з прычыны таго, што мы бачым відавочныя рэзервы ў будаўнічай галіне, якія нам трэба рэалізаваць», — адзначыў Аляксандр Турчын.

Прэм’ер-міністр яшчэ раз нагадаў аб персанальнай адказнасці за выкананне даведзеных параметраў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»