Спорт

Байдарачнік Кравец стаў чэмпіёнам Еўропы на дыстанцыі 1000 м

Уладзіслаў Кравец. Фота Мінспорту 13 чэрвеня, Мінск . Беларус Уладзіслаў Кравец заваяваў золата на чэмпіянаце Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ 2026 года, які праходзіць у Партугаліі,

Наш байдарачнік стаў лепшым на кантыненце на дыстанцыі 1000 м. 11 чэрвеня Кравец атрымаў перамогу ў папярэднім заездзе і выйшаў у суботні фінал. Пасля першай палавіны вырашальнага заезду Уладзіслаў ішоў восьмым сярод дзевяці фіналістаў, але на другой 500-метроўцы прыбавіў і апярэдзіў усіх канкурэнтаў. Пераможны рэзультат — 3 мін. 24,311 сек. Серабро і бронзу ўзялі венгр Балінт Копас і партугалец Фернанду Пімента адпаведна.

Гэты залаты медаль стаў для беларуса трэцім у кар’еры на чэмпіянатах Еўропы і першым асабістым. Таксама Кравец з’яўляецца фіналістам Алімпійскіх гульняў, прызёрам чэмпіянату свету ў байдарцы-адзіночцы і пераможцам планетарнага форуму ў мікст-квартэце.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»