Спорт

«Ак Барс» пры ўдзеле Стася перамог «Адмірал» з Кульбаковым у варотах

Фота ХК «Ак Барс» (Казань) 24 лістапада, Мінск . Паядынак «Адмірала» і «Ак Барса» ва Уладзівастоку адкрыў праграму гульнявога дня ў рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі,

Каманда з Казані атрымала перамогу з лікам 3:0, усе тры шайбы за гасцей у прамежак з 52-й па 59-ю мінуты сустрэчы закінуў Мікіта Дыняк. Удзел у апошняй галявой атацы прыняў экс-капітан мінскага «Дынама» Андрэй Стась, які аддаў рэзультатыўную перадачу. У 32 матчах сезона вопытны форвард набраў 12 (2+10) ачкоў.

Вароты «Адмірала» ў гэтай гульні абараняў наш Іван Кульбакоў, які ажыццявіў 36 сейваў. Таксама на лёд у «маракоў» выходзіў беларус Іван Янчанка. Далёкаўсходні клуб прайграў пяты паядынак запар і замыкае табліцу канферэнцыі. «Ак Барс» перапыніў чатырохматчавую серыю паражэнняў і ўзняўся на шостае месца на Усходзе.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»