Адкрыліся пасольствы Беларусі ў КНДР і М’янме
Фота з архіва 17 кастрычніка, Мінск . У кастрычніку 2026 года ў Пхеньяне (КНДР) і Нейп’ідо (М’янма) афіцыйна пачалі работу пасольствы Беларусі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Дамоўленасці аб адкрыцці дыпламатычных місій у КНДР і М’янме былі дасягнуты ў час перагавораў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з лідарамі гэтых краін.
«Адкрыццё двух новых пасольстваў — вынік мэтанакіраванай палітыкі Беларусі па ўмацаванні прысутнасці ў краінах далёкай дугі. Работа беларускіх загранустаноў будзе накіравана на далейшае развіццё ўзаемавыгадных адносін з КНДР і М’янмай», — падкрэслілі ў прэс-службе МЗС.






