Спорт

Футбалісты БАТЭ і «МЛ Віцебск» правядуць матчы кваліфікацыі Лігі канферэнцый

Фота з архіва 23 ліпеня, Мінск . Два беларускія клубы правядуць стартавыя сустрэчы другога кваліфікацыйнага раўнда футбольнай Лігі канферэнцый,

Барысаўскі БАТЭ ў азербайджанскім Сумгаіце будзе сапернічаць са швейцарскім «Сьёнам» (пачатак у 20.00). Гэту гульню рассудзіць брыгада чарнагорскіх рэферы, якую ўзначаліць Мілаш Савовіч. У першым крузе барысаўчане аказаліся мацнейшыя за албанскі «Эльбасані,», для «Сьёна» сустрэча з уладальнікамі Кубка Беларусі будзе першай у цяперашнім сезоне. У выпадку поспеху ў матчах са швейцарскай камандай згуляюць з пераможцам пары «Зімбру» (Кішынёў, Малдова) — «Ноа» (Ерэван, Арменія).

Чэмпіён Беларусі «МЛ Віцебск» у венгерскім Мезёкёвешдзе сустрэнецца з чарнагорскай «Суцьескай» (пачатак у 20.00). Галоўным суддзёй назначаны Жэрэмі Мілер з Люксембурга. Абедзве каманды адкрылі еўракубкавы сезон у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў: віцябчане двойчы прайгралі румынскай «Універсітаці» з Краёвы, а чэмпіёны Чарнагорыі ўступілі казахстанскаму «Кайрату» з Алматы. Калі «МЛ Віцебск» выйграе ў «Суцьескі», то выйдзе на пераможцу пары «Борац» (Баня-Лука, Боснія і Герцагавіна) — «Петракуб» (Хынчэшты, Малдова).

Напярэдадні ў Баку мінскае «Дынама» атрымала валявую перамогу над азербайджанскім «Нефтчы» з рэзультатам 4:2. Галявы дубль у складзе мінчан аформіў Карэн Варданян, па разе вызначыліся Яўген Малашэвіч і Гулжыгіт Алыкулаў. Калі дынамаўцы перамогуць па суме дзвюх гульняў, то іх наступным сапернікам будзе пераможца пары «Жалезнічар» (Панчава, Сербія) — «Брага» (Партугалія). Іх сустрэча на полі сербскай каманды завяршылася перамогай партугальцаў з лікам 1:0. Паядынкі ў адказ другога круга кваліфікацыі Лігі канферэнцый адбудуцца 30 ліпеня.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»