Культура

Прыгажуня з калоссем у руках. У Дзяржынску адкрылі скульптуру «Імя ёй — жанчына»

19 верасня, Дзяржынск . На фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі «Дажынкі», што 19 верасня праходзіць у Дзяржынску, адкрылі скульптуру «Імя ёй — жанчына»,

Рашэннем Дзяржынскага райвыканкама пры падрыхтоўцы да фестывалю працаўнікоў вёскі і ў сувязі з правядзеннем Года беларускай жанчыны быў аб’яўлены конкурс на лепшы твор мастацтва ў скульптурнай форме, які сімвалізуе зборны вобраз беларускі «Імя ёй — жанчына». Пераможцам стаў праект скульптара Канстанціна Касцючэнкі і архітэктара Уладзіміра Архангельскага. Сёння трохметровая скульптура ўпрыгожыла цэнтральную плошчу Дзяржынска.Як адзначыў старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксей Кушнарэнка, гэта зборны вобраз беларускай жанчыны, якая ва ўсе часы была захавальніцай духоўных, маральных і сямейных каштоўнасцей. У гісторыі Беларусі вобраз жанчыны непарыўна звязаны з гераізмам у гады ваенных ліхалеццяў, стваральнай працай у мірны час і выхаваннем будучых пакаленняў. «Упэўнены, што дзяржынская прыгажуня ўпрыгожыць горад», — адзначыў ён. Аляксей Кушнарэнка таксама падзякаваў мецэнатам і неабыякавым грамадзянам, якія ўклалі матэрыяльныя сродкі ў стварэнне скульптуры. Паводле слоў Канстанціна Касцючэнкі, гэта работа прысвечана працаўніцам нашай краіны.
У цырымоніі адкрыцця скульптуры прынялі ўдзел лепшыя прадстаўніцы АПК вобласці.
Фота Максіма Гучака, Яраслава Зарэцкага

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»