Эканоміка

Ад ААЭ да Кітая: на V Міжнародным форуме эканамічнага супрацоўніцтва падпісаны буйны пакет пагадненняў

11 верасня, Мінск . Шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве падпісаны на V Міжнародным форуме эканамічнага супрацоўніцтва ў Мінску 11 верасня,

Так, падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Мінскім аддзяленнем Беларускай гандлёва-прамысловай палаты і Гандлёва-прамысловай палатай Фуджэйры (ААЭ). Подпісы пад дакументам паставілі генеральны дырэктар унітарнага прадпрыемства Сяргей Набешка і генеральны дырэктар ГПП Фуджэйры Султан Джаміа Аль-Хандасі.

Акрамя таго, падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве і ўзаемадзеянні ў інавацыйнай сферы паміж ТАА «Мінскі гарадскі тэхнапарк» і Фондам развіцця інавацыйнага прадпрымальніцтва Расіі (ФРІП). Подпісы пад дакументам паставілі дырэктар тэхнапарка Уладзімір Давідовіч і генеральны дырэктар ФРІП Аляксандр Окунеў.
Таксама падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж ТАА «Мінскі гарадскі тэхнапарк» і ТАА «Кірышская сэрвісная кампанія» Расіі (Індустрыяльны парк «Левабярэжны»). Подпісы пад дакументам паставілі Уладзімір Давідовіч і генеральны дырэктар расійскай кампаніі Сяргей Азізаў.

Падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж ТАА «Мінскі гарадскі тэхнапарк» і ТАА «Неўская Фінансава-Будаўнічая Карпарацыя» Расіі (Індустрыяльны парк «IP Размяцелева»). Подпісы паставілі дырэктар тэхнапарка Уладзімір Давідовіч і выканаўчы дырэктар расійскага ТАА Алег Абрамаў.
Падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Асацыяцыяй тэхнапаркаў і суб’ектаў інавацыйнай дзейнасці і кітайскай кампаніяй «ЗКІХ ЭймедТэкноладжы». Подпісы пад дакументам паставілі старшыня Асацыяцыі Яраслаў Грабеншчыкоў і дырэктар па замежным супрацоўніцтве кітайскай кампаніі Генры Хе Даўэй.
Таксама падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Асацыяцыяй тэхнапаркаў і суб’ектаў інавацыйнай дзейнасці і ТАА «Кірышская сэрвісная кампанія» (Індустрыяльны парк «Левабярэжны»). Подпісы пад дакументам паставілі старшыня Асацыяцыі Яраслаў Грабеншчыкоў і генеральны дырэктар расійскай кампаніі Сяргей Азізаў.
Падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Асацыяцыяй тэхнапаркаў і суб’ектаў інавацыйнай дзейнасці і ТАА «Неўская Фінансава-Будаўнічая Карпарацыя» (Індустрыяльны парк «IP Размяцелева»). Подпісы паставілі старшыня Асацыяцыі Яраслаў Грабеншчыкоў і выканаўчы дырэктар расійскага ТАА Алег Абрамаў.
V Міжнародны форум эканамічнага супрацоўніцтва ў Мінску праводзіцца напярэдадні Дня горада. Удзел у ім прымае больш за 200 чалавек з 15 краін.
Раміля Насібуліна

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»