Выпуск новага віду мяккай упакоўкі плануюць асвоіць на «СветлагорскХімвалакно» ў гэтым годзе
Фота з архіва 4 чэрвеня, Светлагорск . Выпуск новага віду мяккай упакоўкі плануюць асвоіць на «СветлагорскХімвалакно» ў бягучым годзе. Аб гэтым паведаміў генеральны дырэктар прадпрыемства Віталь Асіпенка ў час прэс-туру ў рамках спартыўна-культурнага фестывалю «Вытокi»,
У актыўнай стадыі на прадпрыемстве рэалізацыя праекта па пашырэнні вытворчасці мяккай упаковачнай тары. «Канчатковы прадукт — трохслаёвыя мяшкі каробкавага тыпу, якія даюць магчымасць экспартаваць гіграскапічную прадукцыю, забяспечваючы высокія патрабаванні захаванасці», — падкрэсліў гендырэктар.
Размова аб высакаякаснай упакоўцы для шырокага спектра прадукцыі: ад харчовай прамысловасці да будаўнічай і хімічнай. Напрыклад, цукар, цэмент, угнаенні і інш. Як падкрэсліў Віталь Асіпенка, новы від упакоўкі дасць магчымасць забяспечыць высокія патрабаванні па шэрагу крытэрыяў, уключаючы вільготнасць, а таксама транспарціроўку марскім шляхам.
«Гэта перспектыва бліжэйшага часу. Так, у III квартале плануецца ажыццявіць пробны пуск, а ў IV — увесці лінію ў эксплуатацыю», — падзяліўся ён.
ААТ «СветлагорскХімвалакно» ўваходзіць у склад канцэрна «Белнафтахім» і з’яўляецца адным з буйнейшых шматпрофільных прадпрыемстваў нафтахімічнага комплексу краіны. Выпускаемая тут прадукцыя — поліэфірныя ніці, тканіны і палотны, нятканыя матэрыялы, поліпрапіленавая тара, аднаразовыя пальчаткі, сінтэтычны гіпс — карыстаецца стабільным попытам на ўнутраным і знешнім рынках.






