Абмежаванні на наведванне лесу ўведзены ў 90 раёнах Беларусі
Фота з архіва 29 жніўня, Мінск . Абмежаванні на наведванне лесу ўведзены ў 90 раёнах Беларусі. Аб гэтым сведчаць даныя інтэрактыўнай карты Мінлясгаса, .
Абмежаванні на наведванне лясных масіваў уведзены ва ўсіх раёнах Брэсцкай і Гомельскай абласцей.
У Мінскай вобласці абмежаванні ўведзены ва ўсіх раёнах, акрамя Барысаўскага, Валожынскага, Крупскага, Маладзечанскага і Смалявіцкага. У Магілёўскай вобласці без абмежаванняў засталіся Бабруйскі і Кіраўскі раёны.
У Віцебскай вобласці абмежаванні дзейнічаюць у Браслаўскім, Верхнядзвінскім, Віцебскім, Лёзненскім, Мёрскім, Расонскім, Сенненскім і Шаркаўшчынскім раёнах. У Гродзенскай вобласці абмежаванні закранулі Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Дзятлаўскі, Зэльвенскі, Астравецкі, Ашмянскі, Свіслацкі, Слонімскі, Смаргонскі раёны.
Перад паходам у лес спецыялісты рэкамендуюць азнаёміцца з актуальнай інфармацыяй на афіцыйным сайце Мінлясгаса. Таксама інфармацыю можна ўдакладніць у мясцовых райвыканкамах і лесагаспадарчых установах.






