Парывісты вецер, месцамі дажджы. Што чакаць сёння ад надвор’я
23 жніўня, Мінск . Сёння чакаецца пераменная воблачнасць, месцамі дажджы, навальніцы, парывісты вецер. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
У паўночнай частцы краіны ўзмоцніцца паўднёва-заходні, заходні вецер, яго парывы могуць дасягаць 15-20 м/с.
Тэмпература паветра складзе 18-24 градусы цяпла.
А больш цікавых прагнозаў глядзіце ў праграме РТР-Беларусь «Плюс-мінус» на videobel.by.





