Эканоміка

Першы энергаблок БелАЭС выпрацаваў 40 млрд кВт.гадз электраэнергіі

Фота з архіва Навіны сюжэта «Беларуская АЭС найноўшага пакалення 3+» Першы энергаблок БелАЭС выпрацаваў больш за 39 млрд кВт.гадз электраэнергіі «Ужо сёння дбаем аб доўгатэрміновай бяспецы». Як у Беларусі мінімізуюць утварэнне адходаў БелАЭС 2 ліпеня, Мінск . Першы энергаблок Беларускай АЭС выпрацаваў 40 млрд кВт.гадз электраэнергіі з моманту першага ўключэння ў аб’яднаную энергасістэму краіны ў лістападзе 2020 года, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.

«Гэта аб’ём электраэнергіі, якога дастаткова для забеспячэння патрэбнасці ўсіх спажыўцоў Беларусі больш чым на адзін год. Гэты рэзультат — уклад у энергетычны суверэнітэт краіны: звыш 10,8 млрд куб.м замешчанага прыроднага газу, больш як 20 млн т прадухіленых выкідаў у атмасферу, надзейнае і экалагічна чыстае электразабеспячэнне мільёнаў спажыўцоў. Сімвалічна, што новы рубеж дасягнуты напярэдадні Дня Незалежнасці», — адзначылі ў прэс-службе.

10 чэрвеня першы энергаблок адзначыў пяцігоддзе прамысловай эксплуатацыі, пацвердзіўшы праектныя паказчыкі надзейнасці і бяспекі. Сёння БелАЭС забяспечвае каля 40 працэнтаў патрэбнасці краіны ў электрычнай энергіі, застаючыся адным з ключавых элементаў энергетычнай бяспекі Беларусі.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт пабудавана па расійскім праекце «АЭС-2006», які адносіцца да эвалюцыйных праектаў АЭС з вода-вадзянымі рэактарамі (ВВЭР) трэцяга пакалення павышанай бяспекі. Яны маюць палепшаныя тэхніка-эканамічныя паказчыкі. Галоўная іх асаблівасць — унікальнае спалучэнне актыўных і пасіўных сістэм бяспекі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»