Грамадства

Фотавыставу БЕЛТА «Жаночая сіла» прадставілі на экспертнай сесіі Форуму рэгіёнаў 

25 чэрвеня, Мінскі раён . Выставу БЕЛТА «Жаночая сіла» прадставілі на экспертнай сесіі XIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў санаторыі «Юнацтва»,

Выставу ўдзельнікам сесіі прадставіў генеральны дырэктар БЕЛТА Андрэй Мохар. Экспазіцыя складаецца з больш як 200 фатаграфій. Яна прысвечана жанчынам, якія неслі асвету на беларускую зямлю, будавалі храмы і абаранялі сваю радзіму ад ворага нараўне з мужчынамі, дапамагалі аднаўляць краіну, адраджалі культуру, навуку, адукацыю.
Генеральны дырэктар БЕЛТА адзначыў, што ў экспазіцыі ёсць фота, якіх фізічна не існуе, іх аўтары экспазіцыі дазволілі сабе стварыць з дапамогай штучнага інтэлекту. Астатнія выявы адабраны з вялізнага масіву здымкаў фотахронікі БЕЛТА.
«З дапамогай гэтай выставы мы хацелі раскрыць сілу і прыгажосць беларускай жанчыны. Няма тых вяршынь, якія яна не змагла б пакарыць. Здымкі прасякнуты вялікай цеплынёй, пяшчотай і любоўю. Тут шмат кранальных фатаграфій, якія лепш за тысячу слоў раскрываюць якасці беларусак. Пры пошуку гераінь для нас стала адкрыццём, колькі ў нашай краіне было і ёсць жанчын, якія апярэдзілі свой час. Многія з іх атрымалі сусветнае прызнанне, стаўшы першымі ў прафесіях, якія лічыліся выключна мужчынскімі», — падкрэсліў Андрэй Мохар.
Фота Мікалая Пятрова

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»