Праект «Асоба эпохі» Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2026» прысвяцілі Мулявіну
12 чэрвеня, Маладзечна . Галоўным героем праекта «Асоба эпохi», які традыцыйна праходзіць у дні Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна», на гэты раз стаў легендарны Уладзімір Мулявін,
На сустрэчу з удзячнымі гледачамі ў Палац культуры запрасілі дачку легендарнага музыканта Марыну Мулявіну, заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Беларускі дзяржаўны ансамбль «Песняры». Гэты калектыў расказаў пра гісторыю ансамбля, сваю творчасць, пераемнасць пакаленняў.
У адрас гасцей прагучала мноства пытанняў, і адно з іх — што б яны спыталі ў Мулявіна цяпер, калі б у іх была такая магчымасць.
Паводле слоў мастацкага кіраўніка ансамбля «Песняры» Рамана Козырава, заўсёды хочацца зразумець, ці ў правільным напрамку ідзе калектыў і што б сказаў чалавек, які заснаваў усё гэта «шматгалоссе наша песняроўскае». «Гэты фідбэк, які нам хацелася б атрымаць ад Уладзіміра Мулявіна, — гэта, напэўна, адна з галоўных загадак для нас і для мяне як творчага чалавека», — сказаў ён.
Зрэшты,
Раман Козыраў прызнаўся, што цешыць сябе надзеяй на добразычлівасць заснавальніка калектыву, нават калі б ён крыху пажурыў. «Мы фанаты сваёй справы. Я думаю, ён бы ўбачыў у нас гэту іскру і гэты агонь, якім мы жывём. Таму што «Песнярамі» мы сапраўды жывём. І мы, напэўна, часцей адзін аднаго бачым, чым нашы сем’і. Напэўна, гэта нас і радніла б з ім праз пакаленне», — сказаў мастацкі кіраўнік ансамбля.
«Асоба эпохі» — праект, які стаў адной з добрых традыцый Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна». Кожны год ён збірае гледачоў на душэўную размову з людзьмі і пра людзей, якія пакінулі свой след у беларускай культуры. Героямі праекта становяцца вядомыя артысты, музыканты, творчыя асобы.
Фота Таццяны Матусевіч






