Спорт

Беларускія грацыі сталі прызёрамі этапу клубнага чэмпіянату Іспаніі

Фота з архіва 8 чэрвеня, Мінск . Беларускія спартсменкі паспяхова выступілі за свае клубы на чэмпіянаце Іспаніі па мастацкай гімнастыцы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.

Другі этап турніру завяршыўся ў Аўеда. Ганна Каменшчыкава дапамагла клубу «Пасуэла» перамагчы ў камандным мнагабор’і, стаўшы лепшай у практыкаванні з абручом і трэцяй з булавамі. Яшчэ адна беларуска Дар’я Ткачова паказала другі рэзультат у кампазіцыі з мячом, а Ніколь Лявута заняла трэцяе месца ў праграме з абручом.

Таксама на спаборніцтвах у Аўеда выступілі нашы Дар’я Вярэніч і Аліна Рэчкіна. Лідар беларускай каманды Аліна Гарнасько гэтымі ж днямі прымала ўдзел у чэмпіянаце Францыі, дзе ў складзе парыжскага клуба мастацкай гімнастыкі заваявала сярэбраную ўзнагароду.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»