Грамадства

Навальніцы і моцныя дажджы. Сіноптыкі аб’явілі аранжавы ўзровень небяспекі на 8 чэрвеня 

7 чэрвеня, Мінск . У Беларусі 8 чэрвеня ў многіх раёнах чакаюцца навальніцы, ноччу ў паўднёвых і цэнтральных раёнах, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі — моцныя дажджы. У краіне аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах парывісты, днём месцамі шквалістае ўзмацненне з парывамі 15-20 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе 11-17 градусаў. Днём паветра прагрэецца да 17-23 градусаў, па ўсходзе — да 29 цяпла.
Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by. 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»