Грамадства

Гарачыня або навальніцы? Сіноптыкі расказалі пра надвор’е на сёння

Фота з архіва 6 чэрвеня, Мінск . У Беларусі 6 чэрвеня ў многіх раёнах пройдуць дажджы, прагрымяць навальніцы, пры навальніцах месцамі чакаюцца моцныя ліўні. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Сёння будзе пераважна воблачнае надвор’е. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні з пераходам на паўночна-заходні 4-9 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с, днём месцамі шквалістае ўзмацненне з парывамі 15-20 м/с.

Тэмпература паветра днём складзе 18-24 градусы вышэй за нуль, па ўсходзе — да плюс 28 градусаў.

Больш актуальнай і цікавай інфармацыі пра надвор’е глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»