Палітыка

Беларусь прапанавала Польшчы правесці кансультацыі аб уплыве прыгранічнай агароджы на стан Белавежскай пушчы 

Фота з архіва 27 лістапада, Мінск . Беларусь ніколі не адмаўлялася ад супрацоўніцтва з Польшчай для вырашэння розных пытанняў прыгранічча. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў на ўрачыстым пасяджэнні Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА, прымеркаваным да 70-годдзя яе стварэння,
Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства даў ацэнку дзейнасці арганізацыі, адзначыўшы, што сур’ёзных вынікаў у ЮНЕСКА ўдалося дасягнуць шмат у чым таму, што сама арганізацыя фарміравала стваральны парадак дня. У той жа час, паводле яго слоў, апошнім часам назіраюцца спробы палітызацыі гэтай пляцоўкі, дзе рэальную культуру спрабуюць выцесніць культурай адмены. Часта арганізацыя вымушана займацца разглядам неўласцівых ёй пытанняў, якія не падпадаюць пад яе мандат. «Многія дзяржавы — члены арганізацыі сутыкаюцца са штучнымі перашкодамі ў рабоце: замест аб’яднальнага дыялогу і сумеснага вырашэння профільных задач арганізацыю спрабуюць ператварыць у арэну геапалітычнага процістаяння», — адзначыў міністр.
Максім Рыжанкоў звярнуў увагу, што спробы асобных краін выкарыстоўваць яе аўтарытэт для палітычнага націску, шантажу і пашырэння аднабаковых ацэнак у сваіх інтарэсах супярэчаць духу і літары Статута арганізацыі. «Такая практыка не толькі ўскладняе раўнапраўнае супрацоўніцтва, але і размывае самі асновы ЮНЕСКА, прызначанай аб’ядноўваць народы праз адукацыю, навуку і культуру. Так, гэтыя напрамкі не могуць быць па-за палітыкай. Але яны не павінны быць палітызаваны», — сказаў ён.
Наглядным прыкладам таго, да чаго прыводзіць жаданне вырашыць свае пытанні ў парушэнне мандата арганізацыі, з’яўляецца сітуацыя вакол унікальнага трансгранічнага аб’екта сусветнай спадчыны — Белавежскай пушчы, падкрэсліў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.
«Валюнтарысцкае рашэнне Польшчы аб узвядзенні штучнага бар’ера, адмова ад супрацоўніцтва ў рамках нашага агульнага аб’екта, уключанага ў Спіс спадчыны ЮНЕСКА, не садзейнічае захаванню біяразнастайнасці і гістарычнай каштоўнасці, чым мы заўсёды шчыра ганарыліся. Гэта таксама перашкаджае стварэнню нармальных умоў для ўзаемадзеяння ў мэтах захавання гэтага аб’екта», — звярнуў увагу міністр.
Ён падкрэсліў, што Беларусь ніколі не адмаўлялася ад супрацоўніцтва з Польшчай для вырашэння розных пытанняў прыгранічча. Паводле слоў міністра, Беларусь таксама гатова да супрацоўніцтва, узаемадзеяння і вяртання ў рэчышча нармальнага дыялогу ў пытаннях сумесных культурных асноў і рэчаў, якія з’яўляюцца важнымі з пункту гледжання развіцця нашых народаў.
«Мы прапанавалі польскаму боку кансультацыі ў рамках маючага адбыцца візіту рэактыўнай маніторынгавай місіі ЮНЕСКА і Міжнароднага саюза аховы прыроды, які адбудзецца на аб’екце «Белавежская пушча» ў 2027 годзе», — сказаў Максім Рыжанкоў і выказаў надзею, што пры дапамозе арганізацыі сітуацыю ўдасца змяніць. 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»