Прэзідэнт

«Зорка, да якой павінны імкнуцца». Лукашэнка ацаніў маштабнае прадпрыемства ў Смаргоні

20 лістапада, Смаргонь . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў высокую ацэнку буйному вытворчаму комплексу па перапрацоўцы алейных культур у Смаргоні — ТАА «Белагратэрмінал». Кіраўнік дзяржавы наведаў вытворчасць у час рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць,

«Добрае прыгожае прадпрыемства. Гэта — будучыня для нашай прамысловасці, перапрацоўкі, — сказаў Прэзідэнт у час размовы з работнікамі. — Гэта — узор, тая зорка, да якой мы павінны імкнуцца. Каб тэхналагічна было. Добрае прадпрыемства, прыклад для іншых».
Кіраўніку дзяржавы падрабязна далажылі аб рабоце вытворчага комплексу. Яго заснавальнікам з чэрвеня 2024 года з’яўляецца МКТАА «Садружнасць Рус», якая ўваходзіць у склад Групы кампаній «Садружнасць» — буйнога міжнароднага аграпрамысловага холдынга. Кампанія не толькі паспяхова працуе, вырабляючы запатрабаваную на ўнутраным і знешнім рынках прадукцыю, але і актыўна ўдзельнічае ў рэалізацыі сацыяльных праектаў.

«Малайцы, добра працуеце з людзьмі, вытворчасць — люба-дорага паглядзець. Але — трэба крыху дабавіць», — задаў планку Аляксандр Лукашэнка.
Амаль палова прадукцыі прадпрыемства — рапсавы алей. Сур’ёзную долю ў вытворчасці таксама займаюць соевы і рапсавы шроты, соевы і льняны алей. Таксама выпускаецца рыжыкавы алей і іншая прадукцыя.
Прэзідэнт даручыў дадаткова падлічыць балансы на прадмет неабходнасці ў большым аб’ёме выкарыстоўваць прадукцыю для ўнутраных патрэбнасцей краіны. Размова, у прыватнасці, ішла пра рапсавы шрот, які ўваходзіць у склад кармоў у жывёлагадоўлі.
/Будзе дапоўнена/.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»