На сесіі Віцебскага аблсавета Муравейку зацвердзілі на пасадзе старшыні аблвыканкама
16 лістапада, Віцебск . На пазачарговай сесіі Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў зацвердзілі на пасадзе старшыні аблвыканкама Паўла Муравейку,
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Крутой прадставіў актыву Віцебскай вобласці новага кіраўніка рэгіёна, якога сёння назначыў на новую пасаду Аляксандр Лукашэнка. «Гэта сістэмны чалавек, які мае добрыя арганізатарскія здольнасці, камунікабельны, актыўны, мае аўтарытэт у нашай рэспубліцы», — сказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.
Дзмітрый Крутой адзначыў, што Павел Муравейка як былы ваенны ўмее ставіць задачы і патрабаваць іх безумоўнага выканання. Яго аналітычныя здольнасці дапамогуць паглыбіцца ва ўсе сферы і хутка зразумець сітуацыю ў АПК, прамысловасці і сацсферы.
Кіраўнік Адміністрацыі анансаваў вялікую нараду па Віцебскай вобласці ў пачатку наступнага года і заклікаў сур’ёзна падрыхтавацца да яе, каб акрэсліць кропкі росту ў рэгіёне. Будуць разглядацца вынікі работы за год у нафтахіміі, энергетыцы, біятэхналогіях, АПК, у тым ліку ў будаўніцтве жывёлагадоўчых комплексаў, сферы турызму, транспарту. Таксама кіраўнік дзяржавы прааналізуе, як рэалізуюцца якарныя праекты, напрыклад, у дрэваапрацоўцы.
Паўла Муравейку адкрытым галасаваннем удзельнікі сесіі зацвердзілі на пасадзе старшыні аблвыканкама. Новы кіраўнік падкрэсліў, што Віцебшчына — гэта край, які мае багатыя рэсурсы, і іх трэба правільна выкарыстоўваць. Ён таксама адзначыў, што гатовы разглядаць усе прапанаваныя ініцыятывы па развіцці як усяго рэгіёна, так і асобных раёнаў, дапамагаць іх пашыраць і рэалізоўваць. «Усё, што будзе рабіцца ў рэгіёне, мы будзем рабіць з вамі разам. Агульную адказнасць за рэгіён нясу я. Вы стаіце са мной у адным радзе, мы — адна каманда. Наша задача — зрабіць Віцебшчыну квітнеючай», — сказаў ён, выступаючы перад актывам вобласці.
Пачаць работу ў рэгіёне ён плануе з выканання задач, пастаўленых кіраўніком дзяржавы. «Задачы Прэзідэнт паставіў, я іх усвядоміў, дакладна зразумеў, куды рухацца. Мэта ёсць, далей трэба ацаніць абстаноўку, паглыбіцца ў праблемы, заслухаць адпаведных кіраўнікоў, вызначыць крытычныя кропкі і прыняць рашэнне, як мы будзем развіваць тыя ці іншыя напрамкі, куды рухацца і што для гэтага трэба. Сёння склалася такая сітуацыя, калі час патрабуе аператыўных рашэнняў і хуткай іх рэалізацыі», — расказаў Павел Муравейка журналістам.
Фота Аляксандра Хітрова




