Спорт

Гандбалісты СКА здабылі дзясятую перамогу ў чэмпіянаце Беларусі 

Скрыншот відэа ГК «СКА-Мінск» 14 лістапада, Мінск . Пасля міжнароднай паўзы аднавіліся матчы гандбольнага чэмпіянату Беларусі,

Лідар турніру мінскі СКА атрымаў дзявятую перамогу запар, перамогшы на выездзе гандбалістаў «Гомеля» з лікам 34:22. «Мяшкоў Брэст», які ідзе другім, таксама ў гасцях упэўнена перамог сталічны «БДУФК-СКА-РДУАР» з рэзультатам 48:36. У Дзяржынску Мінскі абласны гандбольны клуб (МАГК) перамог гродзенскі «Кронан» — 36:27, а «МАЗ-Орша» таксама на сваёй пляцоўцы быў мацнейшы за «Машэку» з Магілёва — 31:27.

Становішча ў групе лідараў пасля дзевяці тураў: СКА — 18 ачкоў, «Мяшкоў Брэст» — 16, «Кронан» — 12, МАГК — 10, «Машэка» — 8. Матчы дзясятага тура пройдуць 22 лістапада.

Пасля дзевяці гульнявых дзён турнірную табліцу жаночага першынства ўзначальвае «БНТУ-БелАЗ», які набраў 18 ачкоў з 18 магчымых, па 16 балаў у «Гараднічанкі» і «Гомеля», 15 ачкоў у актыве мінскага СКА. У жаночым чэмпіянаце настаў перапынак, звязаны з удзелам зборнай Беларусі ў міжнародным турніры ў Балгарыі. Наступныя сустрэчы нацыянальнага першынства адбудуцца 5 снежня. 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»