Спорт

Беларускія футбалісты згуляюць з аўстрыйцамі ў кваліфікацыі юніёрскага ЧЕ 

Фота з архіва 11 лістапада, Мінск . Беларускія футбалісты стартуюць у другім раўндзе адборачнага турніру юніёрскага чэмпіянату Еўропы (U-19),

У аўстрыйскім горадзе Вінер-Нойштат у першым паядынку групы A4 падапечныя Арцёма Канцавога сустрэнуцца з гаспадарамі турніру аўстрыйцамі. У другім туры 14 лістапада беларусы згуляюць з аднагодкамі з Англіі, а 17 лістапада будуць сапернічаць з юніёрскай зборнай Славеніі. У першым кваліфікацыйным раўндзе беларускія футбалісты выступалі ў другім дывізіёне і, заняўшы першае месца ў групе В3, упадняліся ў лігу А.

Пасля завяршэння другога этапу па тры лепшыя каманды з сямі квартэтаў вясной 2027 года прадоўжаць барацьбу ў вырашальнай стадыі адборачнага турніру. Па выніках трэцяга раўнда кваліфікацыі сем лепшых зборных далучацца да каманды Чэхіі, якая з 18 чэрвеня па 1 ліпеня будзе гаспадаром фінальнай часткі кантынентальнага юніёрскага першынства.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»