Грамадства

У Мінску на пр.Незалежнасці здарылася аварыя з маршруткай 

11 лістапада, Мінск . ДТЗ з маршруткай здарылася на пр.Незалежнасці ў Мінску, .

На месцы працуюць ДАІ і хуткая медыцынская дапамога. Паводле слоў вадзіцеля маршруткі, у салоне знаходзілася каля дзесяці пасажыраў.Паводле інфармацыі камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама, пацярпелі тры чалавекі. Усім аказалі неабходную медыцынскую дапамогу на месцы здарэння.

Па выніках першаснага агляду трох чалавек з папярэднімі дыягназамі «спалучаныя траўмы, пераломы, ранкі і сінякі» накіравалі ў бальніцы для паглыбленага абследавання і лячэння. Двух пацыентаў шпіталізуюць у Гарадскую клінічную бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі, адну пацярпелую дастаўляюць у Мінскую абласную клінічную бальніцу.

Пасля поўнага дыягнастычнага абследавання і ўрачэбнага кансіліуму спецыялісты вызначаць далейшую тактыку лячэння пацыентаў.

Паводле інфармацыі УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, 47-гадовая вадзіцель DS, папярэдне, паварочвала направа з другой паласы, у выніку чаго сутыкнулася са спадарожным маршрутным таксі Mercedes. Ад удару маршрутка зрабіла наезд на асвятляльную мачту.  Фота Яраслава Зарэцкага

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»