Прэзідэнт
Лукашэнка адобрыў праект пагаднення аб Парламенцкай асамблеі АДКБ
Фота з архіва 9 лістапада, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 лістапада падпісаў указ №403, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення аб Парламенцкай асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
На правядзенне перагавораў па праекце пагаднення ўпаўнаважана Міністэрства замежных спраў.





