Беларусы ўзялі пяць залатых узнагарод з шасці на камандным ЧС па шашках
Фота з архіва 10 лістапада, Мінск . Беларускія спартсмены заваявалі шэсць медалёў на камандным чэмпіянаце свету па шашках-64 у турэцкім Манаўгаце,
У актыве нашых шашыстаў пяць залатых і адна сярэбраная ўзнагароды. Абсалютнымі чэмпіёнамі свету ў камандзе сталі Ігар Міхальчанка, Андрэй Валюк, Марат Леў і Арцём Ціханаў, якія перамаглі ва ўсіх трох праграмах. Жаночая каманда Беларусі ў складзе Вікторыі Нікалаевай, Яўгеніі Швед і Паліны Петрусёвай была лепшай у бліцы і рапідзе, а таксама заняла другое месца ў класічнай гульні. Удзел у турніры прынялі спартсмены з 12 краін.
Паралельна ў кітайскім Сінтаі прайшло маладзёжнае першынство планеты па шашках на стаклетачнай дошцы. Наш Уладзімір Чайкоўскі заваяваў дзве сярэбраныя ўзнагароды — у хуткай і маланкавай праграмах.
Фота Мінспорту






