Грамадства

Субота сустрэне парывістым ветрам. Чаго яшчэ чакаць ад надвор’я 10 кастрычніка? 

9 кастрычніка, Мінск . У Беларусі ноччу 10 кастрычніка месцамі па краіне чакаецца ўзмацненне ветру з парывамі 15-20 м/с. Аб гэтым расказалі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У суботу будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі па поўначы, днём у многіх раёнах пройдуць невялікія дажджы. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні 5-10 м/с, з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 4-10 градусаў цяпла. Днём будзе 10-16 градусаў вышэй за нуль.

Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»