Эканоміка

Тэрмін выплаты ўзносу па абавязковым страхаванні будынкаў заканчваецца 31 кастрычніка — Мінфін 

Фота з архіва 7 кастрычніка, Мінск . Да 31 кастрычніка ўладальнікам жылых пабудоў трэба заплаціць узнос за 2026 год па абавязковым страхаванні. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства фінансаў.

Штогод да 1 мая Белдзяржстрах накіроўвае ім адпаведную інфармацыю. У ёй пазначаны сума налічанага ўзносу і тэрмін выплаты.

Заканадаўствам устаноўлена, што страхавы тарыф складае 0,13%, страхавая сума —  50% ад страхавога кошту будынка. Узнос разлічваецца шляхам памнажэння страхавога тарыфу на страхавую суму на 1 студзеня бягучага года.

Аплаціць узнос можна наяўнымі або безнаяўна, у тым ліку праз АРІП. За парушэнне тэрміну выплаты налічваецца пеня — 0,3% ад нявыплачанай сумы за кожны дзень пратэрміноўкі.

«Калі страхавы выпадак настане да выплаты ўзносу, са страхавой кампенсацыі ўтрымаецца сума налічанага ўзносу, пры нясвоечасовай выплаце — таксама і сума пені», — растлумачылі ў прэс-службе.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»