У свеце
Літва падняла натаўскія знішчальнікі для ідэнтыфікацыі аб’екта ў паветранай прасторы
Фота з архіва Global Look Press 3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Знішчальнікі НАТА, якія базіруюцца на літоўскай авіябазе Закняй, паднялі ў паветра для ідэнтыфікацыі аб’екта, зафіксаванага тэхнічнымі сродкамі ваенных. Аб гэтым піша ТАСС, спасылаючыся на паведамленне нацыянальнага радыё LRT.
Нацыянальны цэнтр па кіраванні крызісамі балтыйскай рэспублікі таксама паведаміў аб небяспецы паветранай трывогі ў Вільнюскім павеце і ў раёне горада Укмерге. Вільнюскі міжнародны аэрапорт закрыты.-0-





