Эканоміка

Беларусь прапануе Казахстану актыўней развіваць магчымасці прамкааперацыі

1 кастрычніка, Мінск . У Беларусі і Казахстана ёсць значны патэнцыял для нарошчвання ўзаемных паставак прадукцыі. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын на перагаворах у Доме ўрада з прэм’ер-міністрам Казахстана Алжасам Бекценавым, які гэтымі днямі з афіцыйным візітам знаходзіцца ў Мінску,

«З задавальненнем адзначаем высокую інтэнсіўнасць кантактаў на ўзроўні ўрадаў, у тым ліку на пляцоўках інтэграцыйных аб’яднанняў, па лініі дзелавых колаў, сумесных культурных, адукацыйных, турыстычных і спартыўных мерапрыемстваў», — падкрэсліў Аляксандр Турчын.
Па выніках мінулага года ўзаемны тавараабарот павялічыўся на 23,9%, за сем месяцаў бягучага года —  на 16%. 

«Беларусь зацікаўлена ў закупках у Казахстане агароднінна-бахчавай прадукцыі, металапракату, тэхнічнай серы, чыгуначнага абсталявання, — адзначыў Аляксандр Турчын. — Са свайго боку гатовы прапанаваць цэлы спектр як прамысловай, так і сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання. Упэўнены, што казахстанскія вытворцы, якія гэтымі днямі ўдзельнічаюць у выстаўцы «ІНАПРАМ. Беларусь», у Беларуска-казахстанскім дзелавым савеце, знойдуць у нашай краіне сур’ёзных партнёраў для рэалізацыі сваіх бізнес-праектаў і прыўнясуць новыя ідэі для развіцця дзелавых сувязей».
Беларусь прапануе Казахстану інтэнсіфікаваць традыцыйныя формы гандлю таварамі прамысловай групы, больш актыўна шукаць і развіваць магчымасці вытворчай кааперацыі.

/Будзе дапоўнена/.
Фота Віталя Піваварчыка

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»